Прыкладна апоўдні 24 снежня па беларускім часеСанта-Клаус (Святы Мікалай) вылецеў з 60 тысячамі тон падарункаў з Паўночнага Полюса.
Стартаваў ён з Усходняй Аўстраліі і Новай Зеландыі. Потым надышла чарга Далёкага Усходу Расіі, Японіі, Кітая, В'етнама. Не забыў нават Сейшэлы, Маўрыкій, вярнуўся на Паўночны Полюс (відаць, па чарговую порцыю), завітаў нават на Касмічную станцыю.
У Беларусь Святы Мікалай завітаў прыкладна ў 00:15--00:17, абдарыўшы перад гэтым дзяцей з Фінляндыі (Хельсінкі), Эстоніі (Тарту), Латвіі (Валміера) і Літвы (Шаўляй).
Пралятаючы над нашай краінай, ён скінуў падарункі над Пінскам, а потым шыбануў у паўднёвым кірунку (Кіраваград, Украіна; Кішынёў, Малдова).
Перамяшчэнне Святога Мікалая насамрэч адсочваюць вайскоўцы ЗША,
анлайн можна сачыць на сайце noradsanta.org,а таксама ў Facebook, Twitter і YouTube.
Дакладнасць палёту забяспечваюць спадарожнікі на геастацыянарнай арбіце, абсталяваныя інфрачырвонымі датчыкамі. Яны ўлоўліваюць цеплавое выпраменьванне, якое сыходзіць ад чырвонага носа аленя Рудольфа.
Калісьці памылкова тэлефон ваеннай базы Пітэрсан у ЗША быў дадзены ў прэсе,і ўсю ноч на 25 снежня на базу тэлефанавалі дзеці, цікавячыся шляхам Святога Мікалая.
Вайскоўцам нічога не заставалася, як цярпліва паведамляць дзецям шлях Санты, а з таго часу адсочванне шляху вайскоўцамі (а цяпер -- NASA) стала традыцыяй.