Экс-прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў мяркуе, што прэм’ер-міністру Расіі Уладзіміру Пуціну варта адмовіцца ад барацьбы за прэзідэнцкую пасаду, бо ён занадта доўга знаходзіцца ва ўладзе.

«Наогул, я параіў бы Уладзіміру Уладзіміравічу сысці зараз. Тры тэрміны выходзіць: два тэрміны прэзідэнтам, адзін тэрмін прэм’ерам — тры тэрміны, ну, досыць. Бо ствараюць вакол колы гэтыя, кланы», — сказаў Гарбачоў у эфіры радыё «Эхо Москвы».

Адказваючы на пытанне, ці верыць ён, што Пуцін добраахвотна аддасць уладу,

Гарбачоў сказаў: «А чаго тут страшнага?».

Успамінаючы пра падзеі 20-гадовай даўніны, Гарбачоў сказаў, што яго ніхто не змяшчаў з пасады савецкага кіраўніка, ён сам паведаміў аб спыненні сваіх паўнамоцтваў прэзідэнта.

На яго думку, гэтак жа варта паступіць і Пуціну. «Так і яму трэба зрабіць. Я б пайшоў па гэтым шляху, тады б было абаронена усё пазітыўнае, што ён зрабіў», — сказаў Гарбачоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?