Пасол Беларусі ў Расіі Андрэй Кабякоў, які сем гадоў выконваў абавязкі віцэ-прэм’ера Беларусі, у інтэрв’ю газеце «Саюз. Беларусь-Расія», прызнаўся, якую краіну ён лічыць роднай:

«Для мяне Расія — не проста краіна, гэта — Радзіма.
Ды і мая жонка таксама масквічка… Хоць я ў Маскве пасля нараджэння пражыў усяго тры гады: у мяне бацька — вайсковы лётчык-знішчальнік. Ён тады вучыўся ў сталіцы ў Акадэміі. А потым, да 16 гадоў, я жыў у Беларусі. У Мінску скончыў школу. Дарэчы, бацька родам з-пад Тулы, а мама — з горада Пушкіна, які цяпер уваходзіць у склад Санкт-Пецярбурга. Але ўсё сваё жыццё, лёс яны звязалі з Беларуссю. Потым я прыязджаў у Маскву вучыцца — у авіяцыйны інстытут на пяць з паловай гадоў. Вось і ўся мая маскоўская біяграфія. І так воляю лёсаў атрымалася, што мы з сям’ёй апынуліся ў Беларусі, і ўся кар’ера, усё жыццё мая выбудаваліся там».

Андрэй Кабякоў нарадзіўся ў 1960 годзе ў Маскве. Скончыў Маскоўскі авіяцыйны інстытут, Беларускі інстытут народнай гаспадаркі і Інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання КПБ.

Працаваў старшынём Дзяржкантроля, віцэ-прэм’ерам, міністрам эканомікі, намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.

Кабякоў — адзін з безлічы высокіх лукашэнкаўскіх чыноўнікаў, якія нарадзіліся не ў Беларусі. Але хіба не першы, хто адкрыта акцэнтаваў увагу на тым, што ён не ўспрымае Беларусь як сваю радзіму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0