Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі чакае тлумачэньняў ад расейскага боку наконт чэргаў аўтатранспарту на беларуска‑расейскай мяжы.

Паводле словаў прадстаўніка ДМК, камітэт цяпер разьбіраецца ў прычынах узьніклых затораў. Паводле папярэдняй інфармацыі, расейскі бок зноў вярнуўся да працэдуры часовага афармленьня ўвозу аўтамабіляў на мяжы. Пры гэтым ніякіх афіцыйных спавешчаньняў пра зьмену парадку ўезду на мытную тэрыторыю ДМК не атрымліваў, падкрэсьліў суразмоўца.

У мытным камітэце адзначылі, што ў шматкілямэтровых чэргах стаяць як легкавыя, так і грузавыя аўтамабілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?