Камітэт дзяржбяспекі Беларусі ў 2011 годзе спыніў дзейнасць шэрагу кадравых супрацоўнікаў і агентаў замежных спецслужбаў. Пра гэта ў інтэрв’ю дзяржаўнаму агенцтву БелТА паведаміў старшыня КДБ Вадзім Зайцаў.
Паводле яго слоў, раскрыты дзясяткі вярбовачных падыходаў да беларусаў з боку замежных разведвальных органаў, што дазволіла папярэдзіць і не дапусціць учынення грамадзянамі Беларусі цяжкіх злачынстваў і абараніць жыццёва важныя інтарэсы дзяржавы ад замахаў замежных спецслужбаў.
Зайцаў паведаміў
, што сёлета за здраду дзяржаве ў форме шпіянажу Вярхоўным судом прыгавораны да сямі гадоў пазбаўлення волі грамадзянін Беларусі,які прадаваў інфармацыю аб абаронным патэнцыяле краіны, будучы завербаваным адной са спецслужбаў краін НАТО.
У 2011 годзе ў КДБ было
распачата больш за 50 крымінальных спраў па прыкметах карупцыйных злачынстваў,іншымі органамі паводле матэрыялаў Камітэта дзяржбяспекі — больш за 80, сказаў Зайцаў. Асуджаны 44 чалавекі, 33 з іх — службовыя асобы.
Прадухілена неабгрунтаванае расходаванне дзяржаўных сродкаў — больш за 196 мільярдаў рублёў, 137 мільёнаў долараў і 2,6 мільёна еўра.