Са згоды сям’і гісторыка і архівіста Віталя Скалабана выдавецтва «Лімарыус» плануе выдаць у 2012 годзе зборнік яго памяці.

Мяркуецца, што зборнік будзе складацца з двух аддзелаў: 1) успаміны пра Віталя Уладзіміравіча, 2) археаграфічныя публікацыі.

Мяркуецца, што ў другім аддзеле будуць надрукаваныя ў адпаведнасці з правіламі археаграфіі дакументы з гісторыі Беларусі, беларускай культуры і літаратуры, а таксама дакументы (лісты ды інш.) самога Віталя Уладзіміравіча.

Усе матэрыялы трэба накіроўваць або на электронны адрас выдавецтва"Лімарыус» ([email protected]) з пазнакай «У зборнік памяці Віталя Скалабана» або на адрас [email protected].

Тэрмін прадстаўлення тэкстаў — першая дэкада сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0