У выніку пажару ў адным з вытворчых будынкаў Жабінкаўскага цукровага завода знішчана паўтоны сушаных бураковых жамерынаў.

Як паведаміў прэс-сакратар Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Машноў, паведамленне пра пажар паступіла ў Цэнтр аператыўнага кіравання Жабінкаўскага райаддзела па НС 25 снежня ў 5.18.

На месца здарэння былі адпраўлены чатыры аўтацыстэрны. Да моманту прыбыцця першых падраздзяленняў ратавальнікаў у цэху грануляцыі жамерынаў было моцнае задымленне, у бункеры адбывалася тленне сушаных жамерынаў.

За 59 хвілін пажар быў ліквідаваны. Агнём знішчаны ўсе 500 кг сушаных бураковых жамерынаў, што знаходзіліся ў бункеры.

Пацярпелых няма. Тэхналагічны працэс не парушаны. Мяркуемая прычына пажару — парушэнне тэхналагічнага працэсу пры сушцы жамерынаў. Сума ўрону ўстанаўліваецца.

Бураковыя жамерыны — пабочны прадукт цукровай вытворчасці, выкарыстоўваюцца ў якасці корму жывёле.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?