Суд Першамайскага раёна Мінска выдаў 26 снежня чарговы дазвол на развітанне асуджанага праваабаронцы Алеся Бяляцкага з памерлым бацькам, паведаміў жонка Бяляцкага Наталля Пінчук.
Яна адзначыла, што гэта ўжо трэці па ліку дазвол суду. «Я таксама звярнулася ў Дэпартамент выканання пакаранняў і пракуратуру, з тым каб Бяляцкага змаглі адпусціць развітацца з бацькам. Цяпер зноў пайду па інстанцыях», — сказала Пінчук, нагадаўшы, што два папярэднія дазволы суда рэалізаваць не ўдалося.
Віктар Усцінавіч Бяляцкі памёр 24 снежня на