Як паведамляе ўкраінскае інтэрнэт-выданне «ОРД», у Беларусі Павел Барулька хаваўся па падробленым пашпарце.

Барульку падазраюць у крадзяжы сродкаў Нацбанку Ўкраіны пры ўдзеле тагачаснага першага намесніка Старшыні НБУ Анатоля Шапавалава. У гэтай афёры дзейнічалі два з трох банкаў, якія належаць Барульку, — «Еўрапейскі» і «Нацыянальны крэдыт». Трэці банк — «Уладзімірскі» — быў прызначаны для продажу і ў схемах крадзяжоў актыўна не выкарыстоўваўся, пішуць украінскія СМІ.

Паўла Барульку вінавацяць у незаконных фінансавых аперацыях і парушэнні валютнага заканадаўства Ўкраіны ў асабліва буйным памеры.

Дарэчы, адзначаецца, што Барулька дзейнічаў гэтым чынам больш за 10 гадоў дзякуючы заступніапекуну — былому Генпракурору Украіны Аляксандру Мядзведзьку. Ён быў родным дзядзькам жонкі банкір

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?