Удзельнік арт-групы «Ліпавы цвет» Дзяніс Лімонаў звярнуўся да генеральнага пракурора Беларусі Канюка. У сваім лісце ён адзначае, што «арт-група «Ліпавы цвет» спяшае паведаміць Вам аб сваёй датычнасці да тэрактаў у Мінску 2008 года (дакладную дату не помнім), 14 верасня 2005-га, 22 верасня 2005-га — у Віцебску і 11 красавіка на станцыі мінскага метро «Кастрычніцкая».

Яны «гатовыя прадставіць поўную інфармацыю аб нашых сувязях з тэрарыстычнымі групамі, якія вядуць сваю дзейнасць на тэрыторыі еўрапейскіх краін».

Гэтым лістом Лімонаў хоча, каб было адноўлена хаця б фармальнае расследаванне па справе Канавалава-Кавалёва. І такіч чынам мяркуе замарудзіць выкананне расстрэлу Канавалава і Кавалёва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?