Пра гэта паведаміў дырэктар дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Вадзім Кармазін 27 снежня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў, становішча ў гэтай краіне застаецца напружаным, працягваюцца народныя хваляванні. Як падкрэсліў Кармазін, Мінспорту кожны дзень адсочвае сітуацыю ў Егіпце і пакуль рэкамендуе ўстрымацца ад паездак у гэту краіну.

«Многія нашы турысты пуцёўкі ў Егіпет усё-такі купляюць, таму што цэнавая палітыка тут адыгрывае сваю ролю», — зазначыў прадстаўнік Мінспорту. Паводле яго слоў, цэны на пуцёўкі ў Егіпет моцна ўпалі, таксама значна скараціўся попыт на такія туры. Калі ў цэлым у крызісны 2011 год аб’ём выязных тураў, што набываюцца беларусамі, зменшыўся на 20–30%, то тураў у Егіпет — на 30–35%.

Разам з тым, заявіў Кармазін, ніводзін беларускі турыст падчас адпачынку ў Егіпце не пацярпеў. Таксама не было канфліктных сітуацый, звязаных з вяртаннем грошай або кампенсацыямі за нявыкарыстаны адпачынак у гэтай краіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?