Як паведамляе сайт Providers.by, ад сёння «Белтэлекам» заблакаваў доступ да інтэрнэта для арганізацый Віцебшчыны, якія прымусова не змянілі настройкі
«Белтэлекам» заблакаваў
Пры ўключэнні ж «рэкамендаваных» настроек блакуюцца сайты з «забароненага спіса», напрыклад, сайт Хартыі’97.
Наведвальнікі сайта скардзяцца, што пры гэтым выпадкова заблакаванымі застаюцца многія сацыяльныя сеткі, сайты з антывіруснымі базамі і іншыя рэсурсы.
Афіцыйнага каментара «Белтэлекам» не дае. Дыспетчары службы тэхнічнай падтрымкі паведамляюць, што пры правільна выстаўленых настройках інтэрнэт павінен працаваць.
Такім чынам, нацыяльны аператар фактычна пачаў шантаж адміністратараў сетак — альбо будзе заблакаваны ўвесь інтэрнэт, альбо толькі Хартыя’97, Беларускі партызан і іншыя забароненыя сайты.
0
0
0
0
0
0