Актывісткі руху Femen і беларускія апазіцыянеры, якія знаходзяцца зараз ва Украіне, запісваюць разам відэазварот да беларусаў.

Гэта будзе віншаванне з Новым годам, поўнае сюрпрызаў у адмысловым стылі ўкраінскіх феміністак, распавяла Аляксандра Шаўчэнка.

«Размесціцм яго ва ўсіх даступных нам рэсурсах: у сацыяльных сетках, на нашым сайце, у ЖЖ. Там будуць і цыцкі, і ўкраінскія вянкі, магчыма, будзе зялёнка. Карацей — пабачыце!»

Нагадаем, што актывісткі Femen пагражалі пагаліць і абліць зялёнкай беларускага амбасадара ў Кіеве. Але, кажа Аляксандра, яны далі паслу некалькі спакойных дзён да Новага года. Потым жа сваю пагрозу абавязкова здзейсняць. Дарэчы, сёння феміністкі абмяркоўвалі свае планы на 2012 год. Беларусь у іх займае не апошняе месца. Украінкі паабяцалі вернуцца да нас з новымі акцыямі. Да таго ж, у іх планах — вялікі еўрапейскі тур. І паўсюль яны будуць шукаць прадстаўнікоў афіцыйнага Мінску і там пераследаваць іх з зялёнкай і нажніцамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?