Віктар Марціновіч — папулярны журналіст і пісьменнік.Яго матэрыялы ў «БелГазеце» нагадваюць амерыканскую «новую журналістыку»
Марціновіч — аўтар забароненага ў Беларусі рамана «Параноя», а сёлета напісаў і змясціў у інтэрнэце «Сцюдзёны вырай».Якой музыкай натхняецца Віктар?
«Самая для мяне любімая песня — гэта „Магутны Божа“ — кажа Віктар Марціновіч. — Урачыстая, пранікнёная, з узнёслым тэкстам і шыкоўнай музыкай.
Калі слухаеш яе, не пакідае адчуванне пафасу, які падкрэсліваецца гэтай узнёсласцю тэксту.Для мяне гэта найлюбімейшая песня.
«Жыве Беларусь». Калі абіралі гімн Беларусі, я пачуў гэтую песню і быў вельмі ёй узрушаны, пранікся ёю.
Я веру, штокалі-небудзь яна стане нашым гімнам.
У гурта Chemical Brothers ёсць песня. Калі мне робіцца маркотна, я сядаю за руль, уключаю гэтую песню і еду
Яна вельмі энэргічная і бадзёрая, самая лепшая электронная мелодыя ХХІ стагоддзя».