Мыла «Панна Нясвіжа» мае глыбокі салодкі водар.
Галіна Яшчанка заўжды марыла стварыць нешта ўнікальна беларускае.
Набыць яго можна на сайце www.karali.by.
Лагатып у выглядзе шляхетнага герба для «Karali» прыдумаў Міхал Анемпадыстаў, аўтар «Народнага альбома».
Мыла «Цуд на Каляды» мае цёплы святочны водар.
Лінейка гатункаў на кожны густ.
У свой час Галіна Яшчанка была актывісткай «Задзіночання беларускіх студэнтаў». Сёння яна любячая жонка і маці двухгадовага Настася. Працуе фінансавым кансультантам ў замежнай кансалтынгавай кампаніі «McKinsey&Company».
Яшчэ з часоў студэнцтва ў дзяўчыны была задума стварыць нешта ўнікальнае і пры гэтым сваё, беларускае. У выніку мара матэрыялізавалася ў цалкам рэальны прадукт — мыла «Karali».
Першыя пробныя партыі мыла Галіна пачала рабіць разам з сяброўкамі Таццянай Рудзеняй і Наталляй Каваль у сакавіку 2011 года. Кансультавалася як з мясцовымі «мылаварамі», так і з замежнымі спецыялістамі. Наведвала
На сёння распрацавана некалькі гатункаў мыла «Karali».
Назва кожнага з іх — гэта часцінка беларускай гісторыі ці прыроды. Напрыклад, «Панна Нясвіжа», «Віленскае барока», «Чырвоныя парэчкі», «Папараць», «Валошкі» альбо «Цуд на каляды».Кожнае мыла мае асаблівы колер, пах і запакоўку.
Лагатып у выглядзе шляхетнага герба для «Karali» прыдумаў Міхал Анемпадыстаў, аўтар «Народнага альбома».А назва Karali прыйшла ў галаву беларускаму дызайнеру Максу Брубакеру. Прывабная запакоўка для мыла — вынік творчасці і прафесіяналізму дырэктаркі
«Karali» пазіцыянуе сябе на рынку як мыла ручной работы шляхетнага класа (такі беларускі адпаведнік атрымала слова «luxury»).Адметнасць брэнду — гэта выкарыстанне выключна натуральных кампанентаў.
Любое мыла складаецца з трох базавых рэчываў: вады, тлушчоў і шчолачы, а таксама дадатковых элементаў для паху і колеру.
У прамысловай вытворчасці звычайна бяруць танныя тлушчы (часта хімічныя) і дадаюць туды розныя субстанцыі дзеля павелічэння тэрміну прыдатнасці і паніжэння сабекоштуканчатковага прадукта.
Пры гэтым якасныя субстанцыі, напрыклад, гліцэрын (атрымліваецца ў выніку рэакцыі тлушчоў са шчолаччу), штучна выдаляюцьса складу мыла для выкарыстання ў больш дарагой касметыцы (напрыклад, у крэмах).
Пры ручным вырабе мыла пасля таго, як адбылася рэакцыя тлушчоў са шчолаччу, у склад можна дадаць іншыя карысныя алеіі рэчывы. Гэтая дадатковая сумесь алеяў называецца ператлушч і яе аб’ём у мыле ручнога вырабу складае 3–10% ад масы асноўных тлушчоў (у «Karaliach» ператлушч дасягае 10%). Алеі і іншыя рэчывы з ператлушчу з’яўляюцца актыўнымі інгрэдыентамі і аказваюць дадатковы карысны ўплыў на скуру.
Існуюць два тэхналагічныя працэсы прыгатавання мыла ручнога вырабу. Першы — халодны (традыцыйны) спосаб, калі пасля змешвання інгрэдыентаў мыла цягам месяца «выспявае» пры пакаёвай тэмпературы. Другі — гарачы (прыспешаны) спосаб: пасля змешвання інгрэдыентаў мыла «гатуецца» ў духоўцы некалькі гадзінаў.
Усе гатункі мыла «Karali» робяцца традыцыйным халодным спосабам.
Цяпер для мэтаў вытворчасці Галіна арандуе невялікае памяшканне ў Мінску. Але ў перспектыве — перанос вытворчасці ў сельскую мясцовасць (сама Галіна жыве ў Валожынскім раёне). Сярод планаў на будучыню — пашырэнне асартыменту, распрацоўка новых відаў прадукцыі і выхад на замежныя рынкі збыту.
Кошт мыла «Karali» складае 29 тысяч рублёў.
Набыць яго можна на сайце www.karali.by ці заказаўшы па тэлефоне +375-44-73 0-79-04 .