Кітай пабудаваў у Беларусі стацыянарны інспекцыйна-надглядны комплекс для рэнтгенаўскага сканавання аўто, што перамяшчаюцца праз мытную мяжу.

Двухбаковы акт аб перадачы мытным органам Беларусі інспекцыйна-надгляднага комплексу падпісалі сёння ў Мінску старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Аляксандр Шпілеўскі і Часовы павераны ў справах Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Беларусі Жэнь Шы.

Будаўніцтва комплексу вялося ў адпаведнасці з кантрактам аб бязвыплатнай дапамозе ўрада КНР ураду Беларусі. Кантракт быў заключаны 1 сакавіка 2011 года паміж ДМК і кампаніяй Nuctech — адным з сусветных лідэраў у галіне распрацоўкі і вытворчасці рэнтгенаўскіх сканавальных сістэм.

Комплекс усталяваны ў пункце пропуску «Казловічы» Брэсцкай мытні. Усе работы па праекце выкананы кітайскім бокам пад ключ. На працягу трох гадоў тэхнічнае абслугоўванне і рамонт комплексу будуць выконвацца кітайскім бокам. Агульны аб’ём бязвыплатнай тэхнічнай дапамогі па праекце склаў каля $ 4 млн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?