Адмова ад пераходу на зімовы час прывяла ў апошнія месяцы 2011 года да павелічэння дарожна-транспартных здарэнняў у ранішнія гадзіны. Пра гэта было заяўлена на прэс-канферэнцыі прадстаўнікоў упраўлення Дзяржаўтаінспекцыі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі 27 снежня.

Паводле слоў старшага інспектара па асаблівых даручэннях УДАІ МУС маёра міліцыі Ганны Банадык, узрос паказчык траўматызму пешаходаў у ранішнія гадзіны, калі параўноўваць узровень траўматызму гэтых удзельнікаў дарожнага руху вечарам з леташнім перыядам, які не змяніўся.

Аднак удалося стабілізаваць сітуацыю на дарогах, штогод скарачаецца ўзровень аварыйнасці, траўматызму, і гэта нягледзячы на значнае павелічэнне колькасці транспартных сродкаў і транзітных патокаў, зазначыла Банадык.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?