Нацыянальны банк пакуль не плануе выпускаць купюры наміналам 500 тыс. і 1 млн рублёў. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Надзея Ермакова.

Старшыня Нацбанка звярнула ўвагу, што вясной 2012 года будзе выпушчана новая купюра наміналам Br200 тыс. Надзея Ермакова прызналася, што ўжо бачыла яе рысунак, аднак пакуль не стала яго раскрываць у мэтах бяспекі. "Паколькі не паспееш выпусціць грашовы знак, як з'яўляюцца падробкі", - растлумачыла яна. Новая купюра будзе абнародавана, калі будзе выпушчана і паступіць у абарачэнне. Тады ж стане вядома, якія формы абароны прадугледжаны ў новым банкноце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?