Студзень

1 — Новы год.

1 — 75 гадоў спаўняецца Станіславу Багданкевічу, эканамісту, першаму кіраўніку Нацбанка Беларусі, бацьку нацыянальнай валюты.

6 — Тры каралі ў каталікоў; Вадохрышча ва ўніятаў.

7 — Раство Хрыстова ў праваслаўных.

19 — Вадохрышча ў праваслаўных.

Люты

2 — Грамніцы ў каталікоў, уніятаў.

7 — 200 гадоў таму нарадзіўся англійскі пісьменнік Чарльз Дзікенс.

14 — Дзень Святога Валянціна.

15 — Грамніцы ў праваслаўных.

21 — Міжнародны дзень роднай мовы.

22 — Папялец у каталікоў.

26 — Масленіца ў праваслаўных.

Сакавік

6 — 75 гадоў спаўняецца Уладзіміру Крукоўскаму — мастаку-плакатысту, стваральніку дзяржаўнага герба «Пагоня».

8 — Міжнародны жаночы дзень; Пурым у юдэяў.

8 — 50 гадоў спаўняецца паэту Славаміру Адамовічу.

11 — 125 гадоў таму нарадзіўся Алесь Гарун (Аляксандр Прушынскі) — паэт, публіцыст, дзеяч БНР.

15 — Дзень Канстытуцыі.

25 — Дзень Волі.

Красавік

1 — Дзень дурня.

6 — Песах у юдэяў.

8 — Вялікдзень у каталікоў.

15 — Вялікдзень у праваслаўных.

15 — 100 гадоў таму затануў брытанскі лайнер «Тытанік».

24 — Радаўніца.

26 — Дзень Чарнобыльскай трагедыі.

Май

1 — Дзень працы.

1 (6) — 150 гадоў таму нарадзіўся беларускі этнограф Адам Багдановіч, бацька Максіма.

9 — Дзень Перамогі; Дзень Еўропы.

11 — Дзень Святога Кірылы Тураўскага.

24 — Дзень славянскага пісьменства.

27 — Тройца ў каталікоў.

Чэрвень

3 — Тройца ў праваслаўных.

5 — Дзень Святой Еўфрасінні Полацкай.

21 — 50 гадоў таму нарадзіўся савецкі рок-спявак Віктар Цой.

23 — Купалле.

28 — Сабор беларускіх святых.

29 — Пятра і Паўла ў каталікоў, уніятаў.

Ліпень

2 — Дзень Маці Божай Будслаў-скай, апякункі Беларусі.

6 — Сусветны дзень пацалункаў.

6 — 125 гадоў таму нарадзіўся мастак Марк Шагал.

7 — Святы Іван у праваслаўных.

7 — 130 гадоў таму нарадзіўся народны паэт Беларусі Янка Купала.

8 — 100 гадоў таму нарадзіўся Гаўрыла Верасаў, беларускі шахматыст, міжнародны майстар.

12 — Пятра і Паўла ў праваслаўных.

20 — Пачатак месяца Рамадан у мусульманаў.

27 — Дзень Незалежнасці.

Жнівень

7 — 80 гадоў спаўняецца Адаму Мальдзісу, гісторыку і літаратуразнаўцу.

15 — Унебаўзяцце ў каталікоў, уніятаў.

19 — Яблычны Спас у праваслаўных.

28 — Спленне ў праваслаўных.

Верасень

1 — Сусветны дзень ведаў.

2 — Дзень беларускага пісьменства.

8 — Дзень беларускай вайсковай славы.

16 — 75 гадоў спаўняецца Аляксандру Мядзведзю, трохразоваму алімпійскаму чэмпіёну па вольнай барацьбе.

17 — 100 гадоў таму нарадзіўся народны паэт Беларусі Максім Танк.

18 — Рош Ха-Шана (Новы год) у юдэяў.

27 — Узвіжанне Крыжа Гасподняга ў праваслаўных.

Кастрычнік

1 — Пакроў ва ўніятаў, каталікоў.

7 — Сусветны дзень настаўніка.

14 — Пакроў у праваслаўных.

26 — Курбан-Байрам у мусульманаў.

29 — 75 гадоў ад чорнага дня беларускай культуры — расстрэлу ў засценках НКВД сотні прадстаўнікоў інтэлектуальнай эліты БССР.

31 — Ірландска-амерыканскае свята Хэлоўін.

31 — 75 гадоў таму нарадзіўся мастак Яўген Кулік.

Лістапад

1 — Усе святыя ў каталікоў.

2 — Дзяды.

3 — 130 гадоў таму нарадзіўся народны паэт Беларусі Якуб Колас.

4 — 125 гадоў таму нарадзіўся Зміцер Жылуновіч (Цішка Гартны), пісьменнік і першы кіраўнік Савецкай Беларусі.

15 — Рас-ас-Сана (Новы год) у мусульманаў.

16 — Дзень Маці Божай Вастрабрамскай.

20 — 50 гадоў таму нарадзіўся мастак Міхась Баразна.

28 — пачатак Піліпаўкі, посту перад Божым Нараджэннем у праваслаўных.

Снежань

3 — Дзень бульбы.

10 — Дзень правоў чалавека.

25 — Божае нараджэнне ў каталікоў, уніятаў, пратэстантаў.

Юбілеі года

1150 гадоў ад першай летапіснай згадкі пра Полацк.

300 гадоў з дня нараджэння вялікага гетмана літоўскага Януша Радзівіла.

200 гадоў ад Вялікай напалеонаўскай вайны.

150 гадоў ад выхаду першага нумара «Мужыцкай праўды» Кастуся Каліноўскага.

150 гадоў таму была пабудавана першая чыгунка на тэрыторыі Беларусі на ўчастку Парэчча—Гродна.

100 гадоў таму была заснавана адна з найбуйнейшых амерыканскіх кінастудый Universal Pictures.

50 гадоў таму пачалася эксплуатацыя нафтаправода «Дружба».

25 гадоў таму савецкі ўрад вызваліў з турмаў 140 дысідэнтаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0