Анатоль Яромленка — лідар гурту «Сябры». Таго самага, што разам з «Песнярамі» і «Верасамі» уваходзіць у тройку найбольш вядомых беларусам
«Па-першае , «А ялягу-прылягу », якая стала нашым хітом на пачатку80-х , дакладней у 1982 годзе, — кажа спадар Анатоль. — Выдатны верш Ніла Гілевіча. І гэтая песня стала ўсеагульна любімай. Мы ездзілі на гастролі ў Малдову і Кіргізію, і паўсюль яе спявалі хорам — не ведаю, што ў яе ўкладалі. І столькі анекдотаў пайшло! А песня мне вельмі блізкая — яна ж пра нашую Бацькаўшчыну.
Зараз мы разам ужо 41 год. І песня таксама ўсім падабаецца».І яшчэ знакавая для мяне песня — «Каханая», на верш Леаніда Пранчака, яна была створана на
25-годдзе нашага з жонкай вяселля.
Якую не сваю музыку слухае Анатоль Ярмоленка?
«Я вельмі люблю песню Child in Time, ведаеце такую? Гэта ўсё з часоў нашай маладосці: ці Girl гурта The Beatles — усё гэта мы вельмі любілі, спявалі пад гітары. Я літаральна закаханы ў гэтую музыку, — кажа сп. Анатоль.
Яшчэ вельмі люблю Антонава, асабліва апошнім часам ягоныя песні вельмі трапляюць у настрой. Любімую абраць вельмі цяжка — хай будзе «Зеркало»
Ну, і «Не сыпь мне соль на рану», ці, як жартавалі, «Не сыпь мне соль на сахар». Дабрынін прапаноўваў мне спяваць гэтую песню, аднак я яму сказаў: «Спявай сам. Для гэтай песні твой голас пасуе лепей», — распавёў НН Анатоль Ярмоленка.