Суд па справе былога прэзідэнта Егіпта Хосні Мубарака і яго сыноў Аля і Гамаля, а таксама былога кіраўніцтва МУС перанесены на 2 студзеня 2012 годаІ.

83-гадовы экс-прэзідэнт пакінуў залу суда, лежачы на спецыяльных насілках пад аховай паліцыі, пасля чаго быў змешчаны ў аўтамабіль хуткай дапамогі.

З Акадэміі паліцыі ён адправіўся ў Міжнародны медыцынскі цэнтр у прыгарадзе Каіра, дзе знаходзіцца пад арыштам апошнія некалькі месяцаў.

У сераду ў Каіры пасля больш трох месяцаў перапынку аднавіўся працэс па справе аб расстрэле дэманстрантаў у пачатку 2011 года, а таксама карупцыйных справах, па якіх праходзяць экс-прэзідэнт, яго сыны і былое кіраўніцтва МУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?