Міністэрства фінансаў Казахстана завяршыла працэдуру ацэнкі маёмасці касмадрома «Байканур», арандаванага да 2050 года Расіяй, паведаміў «Інтэрфакс».
Цана яго вызначаная ў суме звыш 467 млрд тэнге. Пры бягучым курсе 148,26 тэнге за даляр, гэта складае каля $3,14 млрд.
Расія арандуе ў Казахстана комплекс «Байканур», у які ўваходзіць і аднайменны горад з насельніцтвам больш як 70 тыс. чалавек, ад 1994 года.