Памежнікі злавілі ў лесе ў Джэйрахскім раёне Інгушэціі (Расія) дзвюхмятровую жывёліну, падобную на «снежнага чалавека», паведаміў Інтэрфаксу міністр працы і сацыяльнага развіцця рэспублікі Багаўдзін Маршані.
«Я вам скажу: жывёла падобна на гарылу каля двух метраў ростам, цёмнага колеру, як мяркуецца, самка, вельмі вялікая.
Звычайна гарыла абапіраецца на пярэднія рукі, а гэтая стаіць вертыкальна, як чалавек. Рыкае і выдае незразумелыя гукі»,— расказаў міністр.
Паводле яго слоў, жывёла, вельмі моцна напалоханая, сілкуецца збольшага мясам і расліннасцю.
«Праз некалькі дзён у рэспубліку з Масквы павінны прыехаць спецыялісты і забраць гэта дзіўную жывёлу», — сказаў Маршані.
Сучасная навука не пацвярджае магчымасць існавання на Зямлі снежнага чалавека.