Стужка "Пацверджанне" (2007, ЗША) атрымала з дзясятак прызоў на розных фестывалях кароткаметражных фільмаў.Яе цалкам зрабіў адзін чалавек -- Курт Куін, які быў і рэжысёрам, і аператарам, і сцэнарыстам, і кампазітарам.
Па-беларуску "Пацверджанне" перастварыла кола сяброў, аб'яднанае вакол сайту "Рухавік" і яго кінаклубу "Вконтакте". Ролі агучылі акторы Ганна Хітрык, Павал Харланчук і Уладзімір Глотаў.
Фільм нясе масу пазітыву,нялішняга ў такія пахмурныя дні. Усміхніцеся!