Перад Новым годам па ўсёй краіне адкрываюць аб'екты гандлю. Будзённае мерапрыемства ў сучасных беларускіх рэаліях зведвае небяспечную трансфармацыю.

Непрыемнасцямі ледзь не скончыўся першы дзень працы «Еўраопта» ў Баранавічах. А ў сераду ў Брэсце людзі, штурхаючы адзін аднаго локцямі, спрабавалі прабіцца ў новую краму «Бел-Морыс» ААТ «Белавежскі».

Фірменная крама «Белавежскага» размешчаная па вуліцы Маладагвардзейскай, 14. Гэта адно з тых рэдкіх прадпрыемстваў у краіне, у якога замкнёны цыкл вытворчасці.

Гэта значыць яно цалкам мае ўласны ланцужок тэхналагічнай вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. А таму цэны на мясныя прадукты тут значна ніжэйшыя, чым у іншых гандлёвых сетках і на рынку. Мабыць, гэта і справакавала небывалую актыўнасць грамадзян.

Фотарэпартаж з месца падзей размясціў у сваім блогу фатограф Аляксандр Шульгач.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?