Інтэрнэт-шлюз Беларусі дасягнуў 200 Гбіт/с. Нацыянальны аператар сувязі «Белтэлекам» сумесна з латвійскай кампаніяй Lattelecom правёў работы па пашырэнні знешняга інтэрнэт-шлюза Беларусі ў заходнім напрамку на 20 Гбіт/с.

Як паведамілі ў «Белтэлекаме», кампанія Lattelecom з’яўляецца лідарам у сферы аказання паслуг электроннай сувязі ў Латвіі, прапануючы рашэнні электроннай сувязі для дома, малых і сярэдніх прадпрыемстваў, дзяржарганізацый і органаў самакіравання, а таксама буйных карпаратыўных кліентаў.

Як удакладнілі ў «Белтэлекаме», на гэты момант сумарная ёмістасць шлюза складае 200 Гбит/c: 50 Гбіт/c для доступу ў заходнім напрамку, 150 Гбіт/c — у напрамку Расіі.

Папярэдняе пашырэнне шлюза адбылося 21 снежня 2011 года сумесна з расійскімі тэлекамунікацыйнымі аператарамі ЗАТ «РэтнНэт» і ААТ «МегаФон».

«Белтэлекам» створаны 3 ліпеня 1995 года. З’яўляецца першасным інтэрнэт-правайдарам у Беларусі, ажыццяўляе перадачу звестак па камутаванай сетцы агульнага карыстання, забяспечвае доступ да міжнародных і беларускіх рэсурсаў інтэрнэту, перадае ў карыстанне міжнародныя лічбавыя патокі і каналы практычна любой ёмістасці, забяспечвае роўныя ўмовы працы аператараў мабільнай сувязі Беларусі шляхам падключэння іх да міжнароднай станцыі, дае міжгародні і міжнародны роўмінг.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?