Працягваецца збор сродкаў, якія былі прысуджаныя Алесю Бяляцкаму да выплаты ў якасці “шкоды, нанесенай злачынствам”. Сёння жонка Алеся – Наталля Пінчук даведалася, што на рахунак паступіла ўжо больш за 600 мільёнаў рублёў (больш чым 70 тысяч даляраў).

Сям’я і калегі Алеся Бяляцкага выказваюць вялікую ўдзячнасць усім, хто змог дапамагчы зняволенаму праваабаронцу, а таксама ўсім, хто ў гэтыя цяжкія для яго дні падтрымліваў маральна, дасылаючы лісты і паштоўкі ў турму.

Нагадаем, што сумма, якую, згодна з рашэннем суда, Алесь Бяляцкі павінен выплаціць, складае 757 млн. 526 тыс. 717 рублёў (прыкладна каля 90 тысячаў долараў).
Наталля Пінчук адзначае, што калі на рахунак паступіць больш сродкаў, то яны пойдуць на аплату падатку, які жонка праваабаронцы павінна будзе выплаціць (12% ад агульнай сумы).
Грошы могуць пералічаць толькі грамадзяне Рэспублікі Беларусь.

Філіял № 529 «Белсвязь» ААТ «АСБ Беларусбанк», код банка 720, аддзяленне 112.

код плацяжа: 3819382100776

№ банкаўскага ўкладу: 01053568

від плацяжа: ахвяраванне (альбо добраахвотны плацеж)

Атрымальнік плацяжа: Пінчук Наталля Сяргееўна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?