fota auto.onliner.by

fota auto.onliner.by

16 чалавек пацярпела вечарам 29 снежня ў Мінску ў выніку сутыкнення трамвая, у якога сапсаваліся тармазы, з тралейбусам маршруту № 33, паведаміла сталічнае ўпраўленне МНС.

ДТЗ адбылося на скрыжаванні вуліц Сурганава і Якуба Коласа. Трамвай, які рухаўся ў дэпо, спускаўся з горкі і самастойна спыніцца не мог.

Частка пацярпелых дастаўлена ва ўстановы аховы здароўя брыгадамі хуткай дапамогі і медыцынскай службай пажарнай аварыйна-ратавальнай часці № 12 сталічнага ўпраўлення МНС.

Інфармацыя пра стан пацярпелых удакладняецца.

Як паведамляе рэсурс auto.onliner.by са спасылкай на відавочцаў, вадзіцель трамвая спрабавала папярэдзіць людзей, крычала і размахвала рукамі, але прадухіліць аварыю не атрымалася. Тралейбус-«гармонік» склаўся напалам. Трамвай ледзь не збіў пешаходаў, якія ўжо сталі перасякаць праезную частку. У гэтым ДТЗ таксама атрымаў пашкоджанні аўтамабіль BMW.

Да месца аварыі выехала каля дзесяці машын «хуткай».
Крыху раней на скрыжаванні праспекта Машэрава і вуліцы Куйбышава адбылася яшчэ адна аварыя з удзелам трамвая, які сутыкнуўся з легкавым аўтамабілем.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?