Усе пяцёра загінулых у выніку разбойнага нападу ў чацвер на аддзяленне «ПрыватБанка» ў Данецку (Украіна) з’яўляюцца яго супрацоўнікамі, паведамляе прэс-служба банка.

Паводле інфармацыі данецкай міліцыі, паведамленне аб нападзе на банкаўскае аддзяленне ў цэнтры горада паступіла ў міліцыю ў 15 гадзін 15 хвілін па мясцовым часе ад аператара ахоўнага агенцтва, супрацоўнікі якога знаходзіліся ў аддзяленні «ПрыватБанка». У памяшканні банка былі выяўленыя пяцёра загінулых.

«Тыя, хто нападаў, спакойна расстралялі пяцёх супрацоўнікаў банка, якія ад атрыманых раненняў памерлі на месцы»,
— гаворыцца ў паведамленні.

«ПрыватБанк» гарантуе выплату ўзнагароджання ў памеры 1 мільёна грыўняў (каля 124,4 тысячы даляраў) за інфармацыю, якая «будзе спрыяць раскрыццю разбойнага нападу».

«Мы шакаваныя гэтым зверскім злачынствам, і выказваем шчырае спачуванне родным і блізкім нашых супрацоўнікаў, якія загінулі ад рук бандытаў, — цытуе прэс-служба старшыні праўлення банка Аляксандра Дубілета. — З такім зверствам мы сустракаемся ўпершыню за ўсю сваю гісторыю, у банку ўпэўненыя, што гэта злачынства будзе раскрытае ў самыя сціслыя тэрміны і забойцы людзей панясуць пакаранне».

«ПрыватБанк» мае намер аказваць ўсебаковую падтрымку органам МУС па расследаванню ўсіх абставін трагедыі.

30 снежня ў банку абвешчаная жалоба па загінулых супрацоўніках, а старшыня праўлення банка паехаў у Данецк, каб выказаць спачуванне сем’ям загінулых ад імя ўсяго калектыву. Родным і блізкім загінулых будзе аказана матэрыяльная дапамога, абяцалі ў банку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?