Для абласнога цэнтра гэта ўнікальны праект, яго ладзіць Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна Магілёва. Пакуль сюды ходзяць толькі 7 чалавек. Аднак у Еўропе падобныя ініцыятывы вельмі распаўсюджаныя. Гэта зручна: дзеці ці ўнукі могуць прывесці сюды пенсіянера зранку, а потым забраць яго ўвечары дадому. Тут людзям сталага веку не сумна, ёсць усе магчымасці для адпачынку, нават кампутар з выхадам у інтэрнэт і трэнажорны зал. Для гадаванцаў такога “дзіцячага садка” арганізуюць харчаванне.

Прывесці сюды пенсіянера можна на 4, 6 ці 8 гадзінаў у дзень.
Аднак паслуга не бясплатная: за месяц штодзённага 8-гадзіннага знаходжання ў гэтай установе давядзецца заплаціць 500 тысяч рублёў,
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?