З 1 па 27 снежня спажывецкія цэны ў Беларусі ўзраслі на 2% (з 1-га па 13-е — на 1,5%, з 14-га па 20-е — на 0,2%, з 21-га па 27-е — на 0,3%),
паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Найбольшы прырост цэн з пачатку месяца адзначаны на маргарын (5,7%), ялавічыну першай катэгорыі (5,4%), мясныя кансервы (5,3%), маянэз, салёны селядзец, безалкагольныя напоі (3,9–4,4%), яблыкі, алкагольныя напоі, рыбныя кансервы, марожаную рыбу (3,2–3,5%), кандытарскія вырабы (2,8%), пшанічную муку, паўвэнджаную каўбасу, цвёрды сыр (2,2%), бензін (10,3%), медыкаменты (5,5%), тканіны (4,7%), посуд (3,8%), трыкатажныя вырабы (3,3%), шпалеры (2,6%), панчошна-шкарпэткавыя вырабы (2,4%), медыцынскія паслугі (12,1%), бытавыя паслугі (7,4%), паслугі сувязі (6,2%), паслугі культуры (4,6%), паслугі вышэйшай адукацыі (1,5%).

Патаннелі свініна (апрача бескасцёвага мяса) на 0,2%, тлусты тварог (0,4%), морква (1%), смятана (1,5%), белакачанная капуста (3%), паўфабрыкаты з мяса птушкі (3,5%), малако (4,2%), проса (4,3%), алей (4,4%), грэцкія крупы (7,2%).

Са студзеня па лістапад 2011 года спажывецкія цэны ўзраслі на 104%, з улікам 27 дзён снежня — на 108,1%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?