нфармацыя пра тое, што палітвязня Мікалая Аўтуховіча перавялі ў камеру да асоб з нізкім статусам не пацвердзілася. Аднак, тым не меней, ён змешчаны ў памяшканьне камернага тыпу тэрмінам на адзін месяц. Гэтаму папярэднічаў цэлы шэраг пакаранняў з боку адміністрацыі Івацэвічскай калоніі:

25 студзеня вымова за невыхад у клуб на выхаваўчае мерапрыемства;

15 лютага вымова за парушэнне распарадку дня;

1 сакавіка вымова за непрыбыццё ў сталовую ў складзе атрада;

4 сакавіка вымова за парушэнне распарадку дня;

16 лістапада 10 сутак штрафнога ізалятара за непрыбыццё ў сталовую ў складзе атрада;

1 снежня вымова за непрыбыццё ў сталовую ў складзе атрада;

6 снежня 5 сутак штрафнога ізалятара за непрыбыццё ў сталовую ў складзе атрада;

8 снежня вымова за непрыбыццё ў сталовую ў складзе атрада;

У пачатку сьнежня змешчаны ў памяшканне камернага тыпу тэрмінам на адзін месяц.

Як стала вядома праваабаронцам,

на працягу года палітвязьня больш за 20 разоў выклікалі на прафілактычныя гутаркі да кіраўніцтва калоніі.

Усе пакараньні звязаныя з прынцыповай пазіцыяй палітвязьня, які патрабуе рэагавання на свае заўвагі, што тычацца парушэньняў з боку адміністрацыі калоніі, а найперш з ягонымі галадоўкамі.

Менавіта таму 11 снежня Мікалай Аўтуховіч, даведзены да адчаю беззаконьнем службовых асобаў калоніі, парэзаў сабе вены.

Нагадаем, што ваўкавыскі прадпрымальнік Аўтуховіч, асуджаны на 5 гадоў і 2 месяцы калоніі ўзмоцненага рэжыму нібыта за незаконнае захоўваньне і перавозку пяці патронаў і паляўнічай стрэльбы, адбывае пакараньне ў папраўчай калоніі № 5 у Івацэвічах Брэсцкай вобласці. 8 верасня прайшла палова яго тэрміна, што дазваляла змяніць палітвязню пакараньне на больш мяккае. Аднак гэтага не адбылося

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?