У Рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання і іншыя дзяржаўныя арганізацыі, падпарадкаваныя ўраду Рэспублікі Беларусь, аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам 30 снежня накіравана тэлеграма за подпісам прэм’ер-міністра Міхаіла Мясніковіча з тлумачэннем парадку давання 2 студзеня выхаднога дня. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў прэс-службе Савета міністраў.

Нагадаем,

Аляксандр Лукашэнка 29 снежня «ў сувязі са шматлікімі зваротамі» рэкамендаваў кіраўнікам працоўных калектываў «паводле іх меркавання» абвясціць 2 студзеня 2012 года выхадным днём.

Як гаворыцца у тэлеграме, «рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання і іншыя дзяржаўныя арганізацыі, падпарадкаваныя ўраду Рэспублікі Беларусь, аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам, бюджэтныя арганізацыі і іншыя арганізацыі, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваныя па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый, маюць права прымаць рашэнне аб пераносе працоўнага дня 2 студзеня 2012 года ў межах устаноўленай гадавой разліковай нормы працоўнага часу на 2012 год, забяспечыўшы выкананне ўскладзеных функцый на ўказаныя органы і арганізацыі своечасова і ў поўным аб’ёме».

Іншымі словамі, дадзены 2 студзеня дадатковы выхадны работнікам бюджэтнай сферы давядзецца адпрацаваць у іншы выхадны дзень. Нагадаем, колькасць адпрацаваных гадзін, як і колькасць выхадных, у бюджэтных арганізацыях рэгламентуецца ўрадам. Як стала вядома, шэраг дзяржарганізацый ужо паведамілі сваім работнікам, што ім давядзецца працаваць у адну з субот студзеня, напрыклад, 21-га чысла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?