Фота Змітра Казакевіча.
Кіраўніцтва «хіміі» праявіла гуманізм: палітвязня ўпершыню адпусцілі дахаты ў адпачынак. Ён адбывае пакаранне абмежаваннем волі ў вёсцы Куплін Пружанскага раёна.
35 гадоў для палітыка — важны рубеж, бо дае права балатавацца ў прэзідэнты. Аднак ва ўмовах дыктатуры гэта хутчэй азначае новыя пагрозы, бо дыктатар імкнецца нейтралізаваць кожную альтэрнатыву.
І, тым не менш, Рэдакцыя НН далучаецца да віншаванняў.





