У адрозненне ад 10 і 24 снежня, новы пратэст мае адбыцца ў рухомай форме. Арганізатары пратэстаў задумалі правесці яго ў форме маніфестацыі на Садовым колцы — чарадзе бульвараў, што атачаюць цэнтр расійскай сталіцы.

Дэвізам пратэстаў мае стаць: «Ніводнага голаса за Пуціна!» Пры гэтым у выбарчых бюлетэнях не будзе ніводнага з лідараў новай апазіцыі. Акрамя Пуціна, кандыдатамі зарэгістраваны Зюганаў, Жырыноўскі, Міронаў, Яўлінскі і Прохараў (апошняму прыйдзецца яшчэ сабраць подпісы для ўдзелу ў выбарах). Усе яны адыгрываюць ролю апазіцыі ў палітычным спектаклі, які застаецца амаль нязменным з сярэдзіны 90-х.

Новую апазіцыю, што арганізавала магутныя акцыі пратэсту, склалі пазапарламенцкія палітыкі, блогеры, інтэлектуалы і журналісты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?