Станіслаў Антонавіч Багданкевіч з унукам Станіславам Антонавічам.
Прафесар Станіслаў Багданкевіч нарадзіўся 1 студзеня 1937 года ў вёсцы Шапавалы. Цяпер гэта край Валожынскага раёна, а тады быў край Заходняй Беларусі. Каб палякі і Масква правялі мяжу трохі заходней, то наўрад ці Стасік паявіўся б на свет. У вёсках па іншы бок мяжы ў тыя гады саветы вынішчылі амаль усіх
Праф. Багданкевіч расказаў нядаўна ў інтэрв’ю «Салідарнасці»: «Міхаіл Чыгір яшчэ ў рангу прэм’ера перадаваў словы Лукашэнкі: хай Багданкевіч трохі пасядзіць, і я прапаную яму іншую пасаду. Але мяне не цікавіла іншая пасада, мяне цікавіла дэмакратыя, еўрапейскія каштоўнасці. Я перакананы, што беларусы годныя жыць так, як жывуць еўрапейцы. Таму я і пайшоў у палітыку».
Асабісты лёс праф. Багданкевіча таксама няпросты. Яго першая жонка памерла ў 43 гады. Паставіўшы на ногі дзяцей, ён ажаніўся другі раз. Калі яму было 60, у яго нарадзіўся трэці сын.
Многая лета, прафесар Багданкевіч!