У розных гарадах Украіны адбыліся традыцыйныя шэсці з паходнямі ў гонар дня нараджэння Сцяпана Бандэры — кіраўніка Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў. АУН узначальвала ўзброеную барацьбу за незалежнасць супраць палякаў, немцаў і саветаў у 1930-я.

Што цікава, на шэсці ў Кіеве былі таксама бел-чырвона-белыя сцягі.

На адрас Януковіча ўдзельнікі скандавалі: «Зэка прэч!» Выступоўцы заклікалі скінуць уладу «зладзеяў на «Лексусах».

Згодна з апытаннямі грамадскай думкі, нацыяналістычная партыя «Свабода» карыстаецца падтрымкай прыкладна 4% выбарцаў Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?