У Гомелі прыкладна апоўначы 31 снежня загінуў у ДТЗ кіраўнік Чыгуначнага раёна Сяргей Краўцоў.

Як паведамілі БелаПАН ва УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама, аварыя адбылася на пешаходным пераходзе каля гіпермаркета «Алмі», які працуе кругласутачна. Каля паўночы Сяргей Краўцоў пераходзіў дарогу па пешаходным пераходзе, у гэты час святлафоры ўжо не працавалі, і пераход быў нерэгуляваны. На пераходзе адзін аўтамабіль спыніўся, каб прапусціць пешахода, і ён ў гэты час пачаў рух.

А іншы аўтамабіль, «Опель Астра», якім кіраваў вадзіцель 1990 года нараджэння, не спыніўся.

Сяргей Краўцоў не бачыў з-за спыненай машыны тую, якая едзе, і аўтамабіль яго збіў. Кіраўнік адміністрацыі загінуў на месцы аварыі, вадзіцель аўтамабіля затрыманы, вядзецца разбор. Загінуламу было 50 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?