Першы прэзідэнт Рэспублікі Македонія Кіра Глігараў памёр 1 студзеня 2012 г. ва ўзросце 94 гадоў.

Як паведаміў прэс-сакратар нябожчыка, Зіўка Кондзеў, экс-прэзідэнт памёр у сне ў сваім доме ў Скоп’е, у нядзелю ўвечары.

Кіра Глігараў нарадзіўся ў 1917 г., скончыў юрыдычны факультэт Бялградскага універсітэта; браў удзел у антыфашысцкім руху.

У паваеннай Югаславіі быў у кіраўнічых структурах урада ў Бялградзе. У 1960-х быў міністрам фінансаў, кіраўніком урада, Глігараў быў прыхільнікам рынкавых эканамічных рэформаў у СФРЮ.

Глігараў быў абраны парламентам на пасаду прэзідэнта ў студзені 1991 г., калі Македонія яшчэ ўваходзіла ў склад Югаславіі.

Пры ім у Македоніі прайшоў рэферэндум аб выхадзе з Югаславіі, і край стаў першай рэспублікай, чый выхад з-пад юрысдыкцыі Бялграда прайшоў мірна.

У 1995 г. Глігараў перажыў замах на жыццё, доўга лячыўся і вярнуўся да выканання абавязкаў кіраўніка дзяржавы толькі праз год.

Кіраваў Македоніяй да 1999 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?