Каля сотні фільмаў «ад 18 гадоў» прапаноўваў сваім наведнікам рэсурс smotritv.by, які пазіцыянуе сябе, як «Інтэрактыўная паслуга «Відэаанлім» ад брэнда Byfly РУП «Белтэлекам». У раздзеле «Адкрытая эротыка» знайшлося месца шэдэўрам замежнай і расійскай порнаіндустрыі, а таксама фільмам, якія, на першы погляд, падобныя на дзіцячую парнаграфію і карціны з элементамі зоафіліі.
Асобныя карціны ўжо мелі некалькі дзясяткаў праглядаў і карыстацкі рэйтынг на ўзроўні «Выдатна».
У футары галоўнай старонкі smotritv.by размешчаны капірайт РУП «Белтэлекам», а таксама лагатып і спасылка на кампанію Matvil (Канада), якая займаецца пастаўкай відэакантэнту і інтэграцыйнымі рашэннямі ў галіне
На жаль, спробы звязацца з РУП «Белтэлекам» і расійскім офісам Matvil засталіся бепаспяховымі. Зварот па каментар у праваахоўныя органы прывёў да нечаканага спынення працы smotritv.by і адсутнасці доступу да сэрвісу.