У навагоднюю ноч у Мінску шэсць чалавек пацярпелі ў выніку несанкцыянаванага выкарыстання піратэхнікі. Два з іх былі шпіталізаваны. Прычым самую сур’ёзную піратраўму атрымаў сямігадовы хлопчык.

Як паведаміў на прэс-канферэнцыі 3 студзеня загадчык сектара па арганізацыі медыцынскай абароны пры надзвычайных сітуацыях камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Мікалай Тукала, у дзіцяці сур’ёзнае раненне вока, яно прааперыравана,

але захаваць вока наўрад ці ўдасца.

Паводле слоў начальніка аддзела арганізацыі медыцынскай абароны пры надзвычайных сітуацыях Міністэрства аховы здароўя Алега Панчука, з 31 снежня па 2 студзеня ў краіне ад піратраўм пацярпелі 57 чалавек. Найбольшая колькасць у Мінску — 27 чалавек. У Брэсцкай вобласці пацярпела 6 чалавек, у Віцебскай — 5, Гомельскай — 13, Гродзенскай — 2, Магілёўскай — 3, Мінскай — 1. З пераахаладжэннем былі шпіталізаваны 11 чалавек, з абмаражэннем — 6. Ад атручэння сурагатным алкаголем пацярпелі 36 чалавек.

У Мінску з алкагольным атручэннем былі шпіталізаваны 7 дзяцей і падлеткаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?