У Беларусі 1 студзеня павышаныя рознічныя цэны на імпартныя і беларускія цыгарэты. Інфармацыя пра гэта размешчаная на сайце Міністэрства па падатках і зборах.
Так, згодна з інфармацыяй МПЗ, ад 1 студзеня цэны на цыгарэты вытворчасці ДТФ «Нёман» «Мінск», «Прэм’ер» складаюць 2900 за пачак (на 9,4% больш), «ФЭСТ» — 2600 (на 18,2%), Pall Mall і Monte Carlo Superslims — 5000 (на 11%), Kent — 8500 (на 21,4%).
Цыгарэты вытворчасці мінскага прадпрыемства «Тытунь Інвест» Camel каштуюць 8200 (на 20,6% больш), Monte Carlo — 5000 (на 11%), Winston — 7000 (на 27,3%).
Імпартныя цыгарэты Davidoff каштуюць 15500 (на 8,4% больш), Dunhill — 16000 (на 6,7%), Sobranie — 20000 (без зменаў), Vogue — 14150 (без зменаў).
Як растлумачылі БелаПАН у