Паводле звестак лістападаўскага даследавання GemiusAudience, беларуская інтэрнэт-аўдыторыя перавысіла 4 млн чалавек, а ўзровень пранікнення інтэрнэту ў Беларусі (аўдыторыя 15 +) склаў больш за 50%.
Пад інтэрнэт-карыстальнікам разумеецца чалавек, які раз на працягу месяца хоць бы раз скарыстаўся інтэрнэтам.
Праўда, інтэрнэт як крыніцу навін выкарыстоўваюць пакуль нашмат менш - паводле нашых ацэнак, рэгулярна толькі каля 15% беларусаў.
Нагадаем, што трохмільённы рубеж быў пераадолены ў кастрычніку 2009 года. Гэта значыць, што за 2 гады новых беларускіх інтэрнэт-карыстальнікаў стала на адзін мільён больш. Па долі інтэрнэт-аўдыторыі ад усяго насельніцтва Беларусь апераджае Расію, але адстае ад Польшчы.