Рука тату-майстра па памяці выводзіць фламастарам контур будучай татуіроўкі. Мінск, хатняя студыя.

Тату-студыя ў хатніх умовах у Мінску.

Аркуш паперы фармата А4 з раздрукаваным эскізам татуіроўкі.

Пухіры ад анестэтыкаў у кліента мінскага тату-салона. Плошча тату пакрываецца коркай ад параненых капіляраў — як у дзяцінстве ад падзення на асфальт.

Рыштунак татуіроўшчыка: фарбы, іголкі, папера, мыльны раствор - усё ў поліэтылене, каб не запэцкацца.

На сваёй скуры яны захоўваюць тое, што цяпер заціраюць на тэлебачанні, спісваюць з бібліятэк і збіваюць з муроў…

За паўгода здымкаў гэтай гісторыі я прысутнічаў на пяці розных сеансах — ад прафесійных студый да кватэр вольных мастакоў.

Бабруйск, звычайная кухня савецкай панэлькі. Звычайнае жыццё.

Пра гэта можна памятаць, трымаць у галаве і так перадаваць наступным пакаленням. Але выява на скуры робіць гэта лепш за памяць нейронаў.

Пагоня ёсць на грудзях у мінскага скінхэда Яўгена. Бачыў яе я і ў былога футбольнага фаната «Дынама-Мінск».

Яшчэ адзін беларускі татуіроўшчык — Зміцер, ездзіць па замовах то ў Швейцарыю, то ў Маскву, а жыве ў Мінску. Калі бывае на радзіме — робіць і нацыянальныя татуіроўкі.

Нехта жыве ў Беларусі, а нехта ўжо даўно за мяжой, а яшчэ хтосьці з тату паспеў з’ехаць у Польшчу па праграме Каліноўскага, пакуль я ўсё здымаў…

Адчуваць боль і аняменне — так яна робіцца сапраўды тваёй, ты ведаеш, як гэта табе далося. Тое самае і з тату Пагоні — і балюча, і крыўдна, і кроў — усё, як у сучаснай Беларусі.

Трохі пазней адзін вядомы мінскі татуіроўшчык патлумачыць мне, што, калі табе б’юць татуіроўку, ты павінен яе адчуваць.

Татуіроўшчыкі - народ спецыфічны. DEN сустрэў мяне са сваёй машынкай, голым торсам і тату Міхала Вітушкі на грудзях.

«Пагоня на руцэ — гэта тое абяцанне, якое я дала сабе і ад якога не адступлюся. Гэта мая гісторыя, якая цяпер застанецца са мной назаўжды».

Хто гэтыя людзі з такімі татуіроўкамі? Юрысты, актывісты, выкладчыкі, студэнты, беспрацоўныя, журналісты, будаўнікі, ультраправыя, левыя, анархісты, чырвоныя скіны, футбольныя хуліганы, тусоўшчыкі, мажоры і простыя хлапцы, якія адпрацоўваюць свае два гады ў СПК…

Чэрвень. Вузкі пад’езд ампірнай сталінкі на цэнтральным праспекце Мінска. Я ўваходжу ў кватэру з двара, дзе ў хатніх умовах майстар робіць татуіроўкі.
«Абутак можна і не здымаць», — кажа мне і я абуваю медыцынскія бахілы. «Інтэр’ер і мяне не здымаць», — загадным тонам вызначаюць мне ўмовы фатаграфавання працэсу набіцця рэдкай татуіроўкі на спіне дзяўчыны. Пад трэск тату-машыны я пачынаю здымаць…

Пачалося ўсё нашмат раней. Зімой 2011-га.

Гледзячы на тое, як у наш час знішчаюцца і выціраюцца з памяці нацыянальныя сімвалы беларусаў, мне патрэбен быў вобраз, каб візуальна гэта адлюстраваць.
Свой вобраз, каб па-свойму гэта паказаць. Не навіновымі карцінкамі з судоў і разбураных помнікаў гісторыі, а з іншага, прыватнага, як кожная татуіроўка, боку.
І я яго знайшоў — я пачаў фатаграфаваць людзей, якія робяць сабе татуіроўкі з Пагонямі і бел-чырвона-белымі сцягамі.
Я ведаў, што такія ёсць.
На сваёй скуры яны захоўваюць тое, што цяпер заціраюць на тэлебачанні, спісваюць з бібліятэк і збіваюць з муроў…
Пра гэта можна памятаць, трымаць у галаве і так перадаваць наступным пакаленням. Але выява на скуры робіць гэта лепш за памяць нейронаў — гэта іншая памяць.

Тату-майстар у адным з тату-салонаў Мінска пытаецца ў кліента: «Анестэзію рабіць?». Той пагаджаецца і

іголка машынкі з хуткасцю 50 уколаў у секунду пачынае выводзіць контур Пагоні на плячы.
На яго скуры я заўважаю пухіры ад уколаў анестэтыкаў. Падцёкі фарбы і кроў змываецца сурвэткай з растворам мыльнай вады. Тут трэба проста сядзець і чакаць пакуль майстар зробіць сваю справу. Часцей за ўсё гэта адбываецца не за адзін сеанс.
Плошча тату пакрываецца коркай ад параненых капіляраў — як у дзяцінстве ад падзення на асфальт.
Калі яна сыходзіць, на наступным сеансе дарабляюцца іншыя дэталі — колер, цені і адценні будучай татушкі. Хаця ўсё часам залежыць і ад прафесіяналізму тату-майстра.
Трохі пазней адзін вядомы мінскі татуіроўшчык патлумачыць мне, што, калі табе б’юць татуіроўку, ты павінен яе адчуваць. Адчуваць боль і аняменне — так яна робіцца сапраўды тваёй,
ты ведаеш, як гэта табе далося. Тое самае і з тату Пагоні — і балюча, і крыўдна, і кроў — усё, як у сучаснай Беларусі. І кожны верыць, што гэта не назаўжды. Назаўжды толькі нетыповае тату на плячы…

Гэта я зразумеў пасля слоў яшчэ аднаго героя гэтай гісторыі з карцінкамі — актывісткі нацыянальнага руху Насты.

«Пагоня на руцэ — гэта тое абяцанне, якое я дала сабе і ад якога не адступлюся. Гэта мая гісторыя, якая цяпер застанецца са мной назаўжды», —
так напісала яна мне не так даўно ў скайпе.

Увогуле

людзей з нацыянальнымі сімваламі на целе нашмат болей, чым я ўяўляў.
За год у Беларусі спецыялісты гэтай сферы робяць іх дзясяткамі. За паўгода здымкаў гэтай гісторыі я прысутнічаў на пяці розных сеансах — ад прафесійных студый да кватэр вольных мастакоў.
Беларускі тату-майстар DEN — адзін з найлепшых татуіроўшчыкаў Еўропы, працуе ў жанры рэалізму.
Татуіроўшчыкі — народ спецыфічны. Некалькі гадоў таму з’ехаў працаваць у Маскву і там замовіў сабе эксклюзіўную тату-машыну. Выраблена яна з вайсковай кукарды з Пагоняй. Немаведама толькі, як яе змаглі знайсці ў Маскве? Мне на фотаграфаванне ён даў роўна 30 хвілін. Сустрэў мяне са сваёй машынкай, голым торсам і тату Міхала Вітушкі на грудзях… Распавядаў, што правінцыйны тату-салон Швецыі запрашае яго на працу і ПМЖ — проста з-за яго вядомасці. Мабыць, з’едзе.
Яшчэ адзін беларускі татуіроўшчык — Зміцер, ездзіць па замовах то ў Швейцарыю, то ў Маскву, а жыве ў Мінску.
Калі бывае на радзіме — робіць і нацыянальныя татуіроўкі. У сваім пакоі панэльнага шматпавярховіка трымае стаматалагічнае крэсла — зручная рэч, калі прафесійна займаешся татуіроўкай. Татуяваны з шыі да пят Міця сустрэў мяне крыху пакамечаным — пабіўся ў цягніку Масква — Мінск і яго знялі з цягніка. Пасажырам вагона-рэстарана не спадабаліся яго даўгія валасы. Спецыфічныя людзі.
Хто гэтыя людзі з такімі татуіроўкамі? Юрысты, актывісты, выкладчыкі, студэнты, беспрацоўныя, журналісты, будаўнікі, ультраправыя, левыя, анархісты, чырвоныя скіны, футбольныя хуліганы, тусоўшчыкі, мажоры і простыя хлапцы, якія адпрацоўваюць свае два гады ў СПК — ну вы зразумелі?
Нехта жыве ў Беларусі, а нехта ўжо даўно за мяжой, а яшчэ хтосьці з тату паспеў з’ехаць у Польшчу па праграме Каліноўскага, пакуль я ўсё здымаў… Пагоня ёсць на грудзях у мінскага скінхэда Яўгена. Бачыў яе я і ў былога футбольнага фаната «Дынама-Мінск». Няважна, якая ў цябе любімая музыка, сэксуальная арыентацыя ці палітычная плынь — нацыянальныя сімвалы на скуры носяць беларусы. Цяпер іншая мэта —
трэба рабіць нешта, каб іх захаваць, з рэштай разбірацца будзем потым.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?