Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 5 студзеня ў Беларусі будзе пахмурна з праясненнямі. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі ападкі (мокры снег, дождж). Месцамі слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы 6–11 м/с, ноччу па паўночным захадзе, днём у многіх раёнах парывы да 15–20 м/с.

Тэмпература паветра ноччу мінус 2 — плюс 3°С, днём 0 — плюс 6°С.

У Мінску 5 студзеня пахмурна, ноччу з праясненнямі. Ноччу без істотных ападкаў, днём ападкі (мокры снег, дождж).

На асобных участках дарог галалёдзіца.
Вецер паўднёвы 6–11 м/с, ноччу парывы да 14 м/с, днём парывы да 15–20 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 1 — плюс 1°С, днём плюс 1–3°С.

6 студзеня ў Беларусі будзе пахмурна. Часам ападкі, галоўным чынам мокры снег. Месцамі слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвы з пераходам на заходні 7–12 м/с, ноччу па паўночна-ўсходняй палове парывы да 15–20 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак мінус 2 — плюс 3°С.

7 студзеня ў Беларусі пахмурна з праясненнямі. Месцамі кароткачасовы снег. На дарогах галалёдзіца. Вецер заходні, паўднёва-заходні 5–10 м/с.

Тэмпература паветра ноччу 0 — мінус 7°С, днём мінус 3 — плюс 3°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?