Знакаміты ён перадусім не сваёй спартыўнай дзейнасцю. Пры стварэнні вобразу Дарта Вэйдара з «Зорных войнаў» удзельнічалі тры чалавекі, з якіх адзін рухаўся, іншы агучваў, а трэці — фехтаваў.

На знакамітых светлавых мячах фехтаваў менавіта Андэрсан, які акрамя Алімпіяды-1952 прымаў удзел у некалькіх чэмпіянатах свету па фехтаванні.

На сусветных першынствах будучы бацька Люка Скайуокера поспеху не дамогся, таму вырашыў пайсці ў кіно. Твар Андэрсана на экране практычна не паказваўся, аднак яму гэта і не надта было патрэбна. Усё, чаго ён хацеў — паказваць свету прыгажосць мяча, які называў «абсалютнай зброяй».

Усе фехтавальныя баі Галівуду і не толькі — пастаноўка Андэрсана. Ён ставіў баі ў такіх карцінах, як «Горац», «Зора» і «Уладар пярсцёнкаў».

Апошнія дні гады свайго жыцця ён не кідаў улюбёнага фехтавання, дапамагаючы ствараць бітвы ў апошніх частках «Піратаў Карыбскага мора» і «Хобітаў».

«Я быў вельмі ўсхваляваны, калі са мной пагадзіўся працаваць такі майстар, як Андэрсан, — казаў рэжысёр „Уладара пярсцёнкаў“ Пітэр Джэксан.

 — Боб быў бліскучым фехтавальшчыкам і таленавітым педагогам.
Я буду памятаць яго як вельмі цярплівага чалавека, які меў выдатнае пачуццё гумару».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?