«Самай вялікай трагедыяй Беларусі я лічу яе моўны момант», — пра гэта заявіў у інтэрв’ю «Звяздзе» тэлевізіёншчык Тэнгіз Думбадзэ. Раней ён вёў ток-шоу на канале АНТ, падсядзеўшы ў эфіры Сяргея Дарафеева, а цяпер перайшоў на грашовую пасаду ў Тэлерадыёвяшчальную арганізацыю Саюзнай дзяржавы.

«Я пачынаю ганарыцца, калі чую, як размаўляюць на нашай мове.

Беларускамоўныя сюжэты па тэлебачанні вітаю. Карэспандэнтам, якія іх рыхтуюць, я ганарар плаціў бы ў 10 разоў большы — каб іх прыклад быў „заразны“, —
перакананы ён. — У свой час, калі я працаваў на тэлебачанні Аджарыі, інфармацыйныя праграмы вяліся на васьмі мовах — мы ўдзялялі ўвагу любой этнагрупе, якая жыла тады ў рэгіёне. Перакананы, што сёння такі падыход неабходны ва ўсіх кутках свету.
Вы можаце такое ўявіць: я хачу стаць грамадзянінам Расіі, але буду ігнараваць рускую мову? Гэта смешна.
А чаму тады аналагічная сітуацыя ў іншай рэспубліцы ўспрымаецца нармальна?

Можа, і нам варта так? Ставіць умовы.

Адна з умоў — абавязковае веданне беларускай мовы.
Але таксама будзе дзіўна, калі самі беларусы па-беларуску не змогуць сказаць ні слова, а вось ад выхадцаў з Азербайджана ці Мазамбіка мы будзем патрабаваць ведання беларускай мовы. Абсурд!»
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?