Як паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка, 3 студзеня вадалазы абследавалі вадаёмы побач з вёскай Лядзец Столінскага раёна. Штодзённа ў пошуках удзельнічае 150 чалавек. Гэта мясцовыя жыхары, міліцыянты, выратавальнікі.

Ёсць сведкі, хто бачыў дзяўчынку на дыскатэцы ў сельскім клубе ў навагоднюю ноч. Знаёмыя Юлі ў сацсетцы «Вконтакте» акцэнтуюць увагу на часе з 4 да 5 гадзін раніцы 1 студзеня, калі дзяўчынка магла знікнуць. І абмяжоўваюць квадрат пошукаў мясцовасцю ў раёне вёсак Арлы, Лядзец, Гарадзец.

Нагадаем, што 1 студзеня ў 12.40 у Столінскі РАУС звярнуўся жыхар вёскі Лядзец. Ён распавёў, што 1 студзеня каля гадзіны ночы яго 13-гадовая дачка Юлія Ляшук сышла з хаты ў мясцовы Дом культуры і не вярнулася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?