Адміністрацыя выпраўленчай калоніі № 17 лічыць, што Мікалай Статкевіч з’яўляецца «злосным парушальнікам» парадку адбывання пакарання, на шлях выпраўлення не стаў, і патрабуе для далейшага адбывання пакарання перавесці яго на турэмны рэжым тэрмінам на тры гады.

Такую прапанову на кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча да маючага адбыцца 12 студзеня суда падпісаў начальнік калоніі палкоўнік Ермаліцкі.

Нагадаем, што раней Мікалай Статкевіч быў змешчаны ў СІЗА, адразу ж пасля выхаду быў ізаляваны ў ПКТ тэрмінам на 1 месяц.

Яшчэ да «здзяйснення цяжкіх парушэнняў» ён быў прызнаны «злосным парушальнікам». Гэта адбылося адразу ж пасля з’яўлення ў СМІ яго «Лістоў на свабоду». Як паведамлялася раней, усе спагнанні былі вынесеныя Мікалаю Статкевічу цягам аднаго тыдня пасля публікацый.

Статкевіч «да ўмоўна-тэрміновага вызвалення не імкнецца, мае намер вызваліцца па адбыванні і весці ў далейшым злачынны лад жыцця», — лічыць адміністрацыя калоніі.

«Зразумела, што турма — не лепшае месца, але маёй пазіцыі гэта не змяняе.

Я не прызнаю сябе вінаватым у дзеяннях, якімі я ганаруся. Дзякую людзям, якія дапамаглі беларусам паважаць сваю нацыю»
 — перадаў Мікалай Статкевіч, які асуджаны на 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?