Учора ў Мінску стартаваў восьмы Калядны хакейны турнір аматарскіх каманд на прыз Лукашэнкі, у якім прымаюць удзел 8 дружын: зборныя Беларусі, Аўстрыі, Швецыі, Фінляндыі, Канады, Расіі, Славеніі і Чэхіі.

Цікава, што, нягледзячы на ​​аматарскі статус турніру, у склад зборнай Беларусі ўваходзяць 9 хакеістаў, якія працягваюць прафесійную кар’еру. Гэта галкіперы Дзмітрый Карпікаў («Шахцёр») і Сяргей Шабанаў («Нёман»), абаронцы Аляксей Плотнікаў («Металург» Жлобін), Сяргей Стась («Шахцёр»), Яўген Летаў («Магілёў») і Раман Сальнікаў («Ліда»), а таксама форварды Максім Слыш («Юнацтва»), Арцём Сянькевіч («Гомель») і Сцяпан Панамароў («Львы», Украіна).

Згодна з п. 16 рэгламенту правядзення спаборніцтваў,
«да ўдзелу ў турніры дапускаюцца каманды, якія складаюцца з хакеістаў старэйшымі за 34 гадоў, якія ўключаюць хакеістаў-аматараў і хакеістаў, якія завяршылі выступленне на прафесійным узроўні і не ўдзельнічаюць у афіцыйных спаборніцтвах, за выключэннем спаборніцтваў сярод аматараў і ветэранаў. Акрамя таго, у складзе каманды дапускаецца не больш за 5 названых гульцоў ва ўзросце ад 25 да 34 гадоў.

У складзе каманды Лукашэнкі дапускаецца ўдзел не больш за 6 гульцоў, удзельнікаў адкрытага чэмпіянату Рэспублікі Беларусь ва ўзросце больш за 34 гады».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?